Топ-100
Back

ⓘ Карэліцкія шпалеры - вырабы ткацкай мануфактуры Радзівілаў у м. Карэлічы ў другой палове XVII - першай палове XIX ст. Ткалі шпалеры пераважна жонкі прыдворных п ..




                                     

ⓘ Карэліцкія шпалеры

Карэліцкія шпалеры - вырабы ткацкай мануфактуры Радзівілаў у м. Карэлічы ў другой палове XVII - першай палове XIX ст. Ткалі шпалеры пераважна жонкі прыдворных па кардонах прыдворных мастакоў К. Д. і Ю. К. Гескіх, Сняжыцкага, Андрэя і Канстанціна. Сюжэты і кампазіцыі пераносілі з карцін А. ван Вестэрфельда, Дэль Бенэ, дэ Воза і інш. Мануфактура дасягнула росквіту ў сярэдзіне XVIII ст.

Найбойльш вядома серыя высокамастацкіх шпалер, выкананых у 1752 годзе паводле загаду М. К. Радзівіла Рыбанькі для ўслаўлення свайго роду: "Мікалай Радзівіл Чорны ў 1560 годзе прымае ад імя караля Жыгімонта Аўгуста пашану ад цэсарскіх паслоў", "Прысяга на вернасць каралю Жыгімонту Аўгусту і яго шлюб з Барбарай Радзівіл", "Наданне тытула князя Свяшчэннай Рымскай імперыі Мікалаю Радзівілу Чорнаму імператарам Карлам V у 1547 годзе", "Каранацыя Барбары Радзівіл", "Пацвярджэнне княжацкага тытула Радзівілаў на сейме ў Петрыкаве", "Бітва князя Януша а Радзівіла пад Кіевам", "Баталія з Турцыяй пад Хоцімам Міхаіла Казіміра, польнага гетмана", "Уціхамірванне бунтаў пад Славечнам", "Агляд войск пад Заблудавам", "Узяцце ў палон Станіслава Міхаіла Крычэўскага пад Лоевам у 1649 годзе". Былі вытканы партрэты Радзівілаў: Януша, Крыштофа і інш.

Карэліцкія шпалеры вызначаліся мяккімі колеравымі спалучэннямі і высокай тэхнікай выканання, даволі вялікімі памерамі 349х329 см і падобныя. На некаторых выяўлены меткі - прозвішчы ткачых Настассі Маркевіч і Марыі Кулакоўскай. Упрыгожвалі парадныя залы Нясвіжскага палаца.

                                     

1. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - Т. 8: Канто - Кулі. - 576 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0144-3 т. 8, ISBN 985-11-0035-8.
  • Трызна Дз. С. Беларускія дываны і габелены. Мн., 1981.