Топ-100
Back

ⓘ Віцебская школа дойлідства - самабытная архітэктурная школа, што склалася ў драўляным грамадзянскім і культавым дойлідстве Віцебска ў XVII - XVIII стст. Сфармір ..




Віцебская школа дойлідства
                                     

ⓘ Віцебская школа дойлідства

Віцебская школа дойлідства - самабытная архітэктурная школа, што склалася ў драўляным грамадзянскім і культавым дойлідстве Віцебска ў XVII - XVIII стст. Сфарміравалася пад уплывам Адраджэння, у XVIII ст. развівалася пад уплывам стылю барока. Спецыфічная рыса школы - ярусныя кампазіцыі, дзе кожны абём быў самастойнай архітэктурнай адзінкай і адначасова падпарадкоўваўся агульнай кампазіцыі будынка.

Першапачаткова традыцыі школы склаліся ў абарончым будаўніцтве - сцены ў выглядзе гародняў, раскаты, вежы і інш. Асноўныя тыпы вежаў - прамавугольныя і васьмігранныя "круглікі"; у залежнасці ад функцый - вежы-брамы і глухія вежы. Замкавыя пабудовы фарміравалі адзіную структуру, суцэльную горадабудаўнічую сістэму.

Дынамічную асіметрыю мелі палацавыя будынкі першай пал. XVII ст. - дамы Горскага, Шапкіна, палац Агінскага. Да помнікаў Віцебскай школы дойлідства належаць грамадзянскія пабудовы - будынак прыказа, двор ваяводы, ратуша з гасціным дваром.

Культавыя будынкі мелі спецыфічныя рысы абёмна-планіровачнай кампазіцыі, якія набліжалі іх да рускай і ўкраінскай архітэктуры. Яны ўяўлялі сабой ярусныя кампазіцыі, якія абядноўвалі некалькі абёмаў у адзіны суцэльны ансамбль; крыжова-цэнтрычныя храмы ўключалі 4 - 5 зрубаў, размешчаных вакол цэнтральнага, а таксама званіцу на галоўным фасадзе, як у Троіцкай царкве на Пескаваціку, мелі галерэі, якія апяразвалі па перыметры ўвесь будынак або размяшчаліся з боку бабінца, такі прыём быў выкарыстаны ў Троіцкай царкве Маркава манастыра.

Помнікі Віцебскай школы дойлідства не захаваліся, вядомыя паводле абмераў, замалёвак, фотаздымкаў 19 - пач. 20 ст.

                                     

1. Літаратура

  • Віцебская школа дойлідства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - Т. 4: Варанецкі - Гальфстрым. С. 225.