Топ-100
Back

ⓘ Богаяўленскі манастыр, Полацк. Заснаваны ў XVI ст., зяўляўся цэнтрам праваслаўнага полацкага брацтва. Уключаў Богаяўленскую царкву і жылы корпус цяпер выкарысто ..




Богаяўленскі манастыр (Полацк)
                                     

ⓘ Богаяўленскі манастыр (Полацк)

Заснаваны ў XVI ст., зяўляўся цэнтрам праваслаўнага полацкага брацтва. Уключаў Богаяўленскую царкву і жылы корпус цяпер выкарыстоўваецца пад музей. У XVI - XVII стст. пастаўленыя драўляныя будынкі манастыра і брацкай школы. У пачатку XVII ст. будынкі манастыра згарэлі. Паводле некаторых звестак, галоўная манастырская царква згарэла ў 1682 г. і замест яе пабудавана капліца; пасля пажару 1757 г. на сродкі жыхароў у 1761 г. пачалося аднаўленне храма, былі напалавіну ўзведзеныя сцены, але праз год зноў згарэлі. У 1779 г. будаўніцтва царквы было завершана у далейшым неаднаразова перабудоўвалася.

Пасля наведвання ў 1780 г. Кацярынай II Полацка ўказам ад 10.12.1781 г. было выдзелена 35 221 руб. на ўпарадкаванне манастыра. У 1782 г. архітэктар Дж. Кварэнгі распрацаваў праект яго расшырэння: прадугледжваў раскрыццё кампазіцыі ансамбля будынкаў уздоўж вуліцы Вялікай сучасная вуліца Леніна - царкву фланкіравалі два двухпавярховыя будынкі, размешчаныя па чырвонай лініі вуліцы. У 1782 - 85 гг. з захаду ад царквы на месцы драўлянага будынка брацкай школы у 1656 - 59 гг. у ёй выкладаў Сімяон Полацкі быў узведзены Г-падобны ў плане корпус: у ім знаходзіліся келлі манахаў, пакоі ігумена і две цёплыя царквы - Ефрасіннеўская і Кацярынінская. З усходу ад царквы ў пачатку XIX ст. пабудаваны "эканамічны дом" з 1835 г. мужчынскае духоўнае вучылішча; не захаваўся.

У 1784 - 1791 гг. і 1812 - 1819 гг. у жылым корпусе размяшчалася народнае вучылішча, у 1792 - 1812 гг. - багадзельня. У 1959 г. на будынку манастыра ўстаноўлена мемарыяльная дошка Сімяону Полацкаму.

У 1970-я гады будынак манастыра рэстаўрыраваны, выкарыстоўваўся як жылы дом. У Богаяўленскай царкве пасля рэстаўрацыі з 1981 г. размяшчалася карцінная галерэя.

У наш час у жылым корпусе размяшчаюцца Музей беларускага кнігадрукавання і Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага.

                                     

1. Царква

Царква ўяўляе сабой аднаапсідны крыжова-купальны мураваны храм з двухвежавым галоўным фасадам і высокім светлавым барабанам са сферычным купалам, завершаным ліхтарамі, ліхтары завяршаюць і аднаярусныя вежы. Напачатку над сценамі ўзвышаліся чатыры франтоны: у 1839 г. заходні і ўсходні былі разбураны "бо надавалі каталіцкі выгляд", а паўночны і паўднёвы паменшаныя. З заходняга боку былі дзве вежы. У паўночнай знаходзілася званіца з сямю званамі, да яе вялі ўсходы з паўднёвай вежы. Сцены, вежы, барабан купала прарэзаныя высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі і расчлянёныя пілястрамі. Інтэрер двухсветлавы, у заходняй частцы - хоры. Перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкай. У 1836 г. сцены і ўнутраная паверхня купала былі распісаны; захаваліся рэшткі насценнага фрэскавага жывапісу у прасценках барабана фігуры трох свяціцеляў, выкананага ў тэхніцы тэмперы, паводле іншых звестак размалёўка выкананая ў 2-я палавіна 18 ст. і часткова адноўлена ў 19 ст.

                                     

2. Манастыр

Жылы корпус Г-падобны ў плане. Ва ўсходнім крыле размяшчаліся келлі манахаў, пакоі ігумена, у вуглавой частцы - 2 цёплыя царквы: Ефрасіннеўская і Кацярынінская планіроўка зменена. З-за няроўнасці рэльефу частка будынка мае наўпадвальны паверх. Галоўны паўночны фасад арыентаваны на вул. Ніжне-Пакроўскую. У кампазіцыі галоўных фасадаў будынкаў выкарыстаны характэрны для класіцызму прынцып ордара, але без яго вертыкальных частак. Першы паверх трактаваўся як своеасаблівы п’едэстал пад больш парадным другім паверхам, быў дэкарыраваны рустам і расчлянёны невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі. На гладкай паверхні сцен 2-га паверха - шырокі паясок, вокны больш выцягнутыя, з простымі ліштвамі. Будынкі завершаныя развітым прафіляваным карнізам. Кутняя частка тут знаходзіліся келлі вылучана чатырма дарычнымі паўкалонамі, завершана франтонам і невялікай вежай у 1830-я гады пабудаваны купал на цыліндрычным барабане, адноўлены.

                                     

3. Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: БелЭн, 1993. - 620 с. - ISBN 5-85700-078-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін;. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
                                     

4. Спасылкі

  • Богаяўленскі манастыр Полацк на сайце Radzima.org
  • Богаяўленскі манастыр Полацк на сайце Глобус Беларусі руск.
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Богаяўленскі манастыр Полацк