Топ-100
Back

ⓘ Будынкі Магілёўскай духоўнай семінарыі. Комплекс канца XVIII - сярэдзіны XIX стст. Духоўная семінарыя ў Магілёве створаная архіепіскапам Георгіем Каніскім. У 17 ..




Будынкі Магілёўскай духоўнай семінарыі
                                     

ⓘ Будынкі Магілёўскай духоўнай семінарыі

Комплекс канца XVIII - сярэдзіны XIX стст. Духоўная семінарыя ў Магілёве створаная архіепіскапам Георгіем Каніскім.

У 1780 - 1785 гг. узведзены вучэбны корпус семінарыі паводле праекту архітэктара М. Львова не захаваўся. Размешчаны ўздоўж землянога валу, галоўным фасадам павернуты да вул. Ветранай сучасная вул. Ленінская; уваходзіў у ансамбль Спаскага манастыра. Мураваны двухпавярховы будынак у стылі класіцызму. У цэнтральнай частцы - парадная лесвіца з вестыбюлем і круглае ў плане памяшканне, у якім знаходзілася на першым паверсе бібліятэка, на другім - зала для сходаў "круглая зала", дэкарыраваная пілястрамі іанічнага ордара. У бакавых частках былі класныя памяшканні. Галоўны фасад вылучаў порцік дарычнага ордара, завершаны франтонам, з трыма прамавугольнымі нішамі.

Насупраць вучэбнага корпуса размешчаныя двухпавярховы дом для настаўнікаў і казённых выхаванцаў пабудаваны да 1795 г. Уяўляў сабой тып багатага гарадскога дому: асіметрычнае абёмна-прасторавае рашэнне, спалучэнне мураванага масіўнага каркаса з сістэмай драўляных галерэй, высокі дах.

З 1797 г. будаўніцтва семінарыі працягваў архіепіскап Анастасій Братаноўскі. Ён набыў зямельны ўчастак з дзвюма драўлянымі аднапавярховымі жылымі корпусамі для выхаванцаў і аднапавярховы мураваны дом на вул. Ветранай - дом для рэктара і прэфекта. Уяўляў сабой тып гарадскога жылога дому, пабудаваны ў стылі ранняга класіцызму: плоскі, гарызантальна выцягнуты фасад раўнамерна прарэзаны вокнамі, тонкая графічная прарысоўка, дэкаратыўныя дэталі.

Да канца 1820-х гадоў будынкі семінарыі былі абяднаны ў асобны комплекс. Паводле архіўных чарцяжоў губернскага архітэктара Заржэўскага, ён быў аддзелены ад Спаскага манастыра і архірэйскага падворя садам і службовымі пабудовамі; быў зроблены ўваход з боку вул. Ветранай. На чарцяжы нанесеныя два невялікія корпусы новага тыпу гарадской забудовы. Адзін з іх - драўляны П-падобны ў плане будынак у стылі ранняга ампіру, у ім знаходзіліся бальніца з лазняй і свіран.

Да пачатку 1850-х гадоў, паводле архіўных чарцяжоў губернскага архітэктара Пятрова, склалася новая забудова комплексу семінарыі. Уключаў два новыя двухпавярховыя мураваныя флігелі для жылля настаўнікаў і выхаванцаў, былы дом купца Кітаева. Дом - невялікі кампактны двухпавярховы будынак, прамавугольны ў плане, з высокім цокальным паверхам, у ім размяшчаўся семінарскі архіў; з боку дваровага фасада знаходзіцца галерэя - уваход у пакоі другога паверху, дзе былі кватэра аканома і кладоўка.

Паводле плана 1853 г. праведзеная рэканструкцыя ансамбля семінарыі, які набыў замкнёную кампазіцыю. Цэнтрам яго па-ранейшаму заставаўся вучэбны корпус, перад ім сфарміравалася трапецападобная плошча, якая знаходзілася нібыта ў сярэдзіне кварталу. Фарміраванне фронту забудовы вул. Малая Садовая былая вул. Ветраная завяршылася пабудовай уязной брамы.

                                     

1. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - Т. 9: Кулібін - Малаіта. - 560 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0155-9 т. 9, ISBN 985-11-0035-8.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: БелЭн, 1993. - 620 с. - ISBN 5-85700-078-5.
                                     

2. Спасылкі

  • на сайце Глобус Беларусі руск.
  • На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх