Топ-100
Back

ⓘ Будынак гарадской управы, Магілёў. Узведзены ў другой палове XIX стагоддзя ў гістарычным цэнтры гораду, мае рысы стыляў позняга класіцызму і псеўдарускага. 1528 ..




Будынак гарадской управы (Магілёў)
                                     

ⓘ Будынак гарадской управы (Магілёў)

Узведзены ў другой палове XIX стагоддзя ў гістарычным цэнтры гораду, мае рысы стыляў позняга класіцызму і псеўдарускага.

1528.12.1917 г. у будынку гарадской управы адбыўся II губернскі зезд Саветаў рабочых і салдацкіх

З 1956 г. у будынку знаходзіўся Дом культуры будтрэсту № 12. Цяпер у будынку Палац грамадзянскіх абрадаў.

У 1957 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар II губернскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

                                     

1. Архітэктура

Мураваны будынак складаецца са злучаных двух прамавугольных у плане абёмаў: трохпавярховага галоўным фасадам выходзіць на Савецкую плошчу і двухпавярховага бакавым падоўжаным фасадам выходзіць на вул. Ленінскую. Галоўны тарцовы фасад карнізнымі паясамі цягамі падзелены на тры ярусы. Першы ярус больш масіўны, з чатырма руставанымі пілонамі, мае невялікія. спараныя арачныя вокны абапал параднага ўваходу. Другі ярус вылучае група парадных памяшканняў, вырашаны ён больш багата: паміж падвойнымі пілонамі - высокія арачныя спараныя вокны-біфорыумы, аздобленыя архівольтамі, калонамі, сандрыкамі. Трэці ярус рытмічна расчлянёны невялікімі прамавугольнымі вокнамі, згрупаванымі па тры. Сцены завершаныя высокім складаным па форме прафіляваным карнізам. Бакавы двухпавярховы абём рытмічна расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі, падзелены карнізным поясам на дзве часткі. Планіроўка анфіладная у трохпавярховай тарцовай частцы і калідорная у двухпавярховай частцы.

                                     

2. Літаратура

  • Магілёўскай гарадской управы будынак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - Т. 9: Кулібін - Малаіта. С. 453.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: БелЭн, 1993. - 620 с. - ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. - 408 с., іл.