Топ-100
Back

ⓘ Еўропа, атэль, Навагрудак. У жніўні 2006 г. мінскае навукова-вытворчае абяднанне Эльвіра выкупіла будынак у навагрудскага прадпрымальніка Уладзіміра Максімчыка. ..




Еўропа (атэль, Навагрудак)
                                     

ⓘ Еўропа (атэль, Навагрудак)

У жніўні 2006 г. мінскае навукова-вытворчае абяднанне "Эльвіра" выкупіла будынак у навагрудскага прадпрымальніка Уладзіміра Максімчыка. Прадпрымальніка самавольна ажыццявіў перабудову ўнутраных канструкцыяў камяніцы: будынак меў разбураныя перакрыцці, разабраную падлогу на другім паверсе, паздыманыя бэлькі, што надавалі трываласць канструкцыі. Будынак знаходзілася ў аварыйным стане, таму новы ўласнік пастанавіў дэмантаваць будынак. Падчас дэмантажу былі зроблены неабходныя замеры, частку найбольш трывалай цэглы, камінную і пячную кафлю, драўляную лесвіцу, аконныя рамы захавалі, каб потым выкарыстаць ізноў. Пазней будынак быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе.

Акрамя будынка па вуліцы Замкавая, 3 плануецца адбудаваць яшчэ два абекты на вуліцы, разбураныя ў часе Вялікай Айчыннай вайны, каб аднавіць участак гарадскога ансамблю ў першапачатковым выглядзе.

                                     

1. Архітэктура

Гатэль "Еўропа" уяўляе сабой двухпавярховы мураваны будынак, у плане выцягнуты прамавугольнік, накрыты вальмавым дахам. Сцены гладкія, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе - рамныя абрамленні. З-за рознасці ўзроўняў паверхаў будынак у тарцовай частцы мае цокальны паверх, умацаваны масіўнымі вуглавымі контрфорсамі.

Планіроўка двухчасткавая. Першая частка аддзелена ад другой капітальнай сцяной; прызначалася пад жыллё і гандлёвую ўстанову і раней мела асобны ўваход. Другая - калідорнай планіроўкі, прызначалася для фабрыкі па вырабе муштукоў. У першай частцы размешчана лесвіца, што вядзе на другі паверх, які мае асобны ўваход з боку падоўжнага дваровага фасада.

                                     

2. Археалагічныя знаходкі

У 2000-х каля будынка, на будаўнічай пляцоўцы гатэля "Еўропа", былі праведзены раскопкі, якія выявілі на глыбіні каля двух метраў драўляны зруб дома. У шурфах на глыбіні 2.2-2.4 м адшуканыя рэчы тысячагадовай даўніны, напрыклад, шкляныя бранзалеты XII ст. Будоўля была замарожана, знаходка засыпана зямлёй.

Пасля аднаўлення працы, забудоўшчыкам былі запрошаны спецыялісты з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Новыя раскопкі пад кіраўніцтвам старэйшай навуковай супрацоўніцы Інстытута гісторыі НАН Ірыны Ганецкай выявілі ў цэнтры сучаснага горада гістарычную забудову XII - XVIII стагоддзяў. Раскапаўшы першы зруб, навукоўцы ўбачылі элементы будынкаў яшчэ больш ранніх перыядаў. Меркавана тут захавалася не менш за чатыры ярусы пабудоў розных перыядаў часу.

Верхні зруб квадратнай формы хутчэй за ўсё адносіцца да XVII - XVIII стагоддзяў. Знойдзеныя там часткі глінянага і шклянога посуду сведчаць аб тым, што, магчыма, у доме размяшчалася карчма. Самы вялікі драўляны зруб больш падобны на жылы дом XVI - XVII стагоддзяў. А ніжнія пабудовы маглі быць збудаваныя яшчэ раней, у XI - XII стагоддзях.

На месцы будаўніцтва "Еўропы" знойдзеныя тысячы артэфактаў. У асноўным, кераміка: збаны і кубкі. Шмат фрагментаў шклянога посуду, упрыгажэнні, касцяны грабеньчык, кафлі.

                                     

3. Літаратура

  • Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: БелЭн, 1993. - 620 с. - ISBN 5-85700-078-5.