Топ-100
Back

ⓘ Папскі флот - ваенна-марскі флот Папскай дзяржавы. У той ці іншай форме існаваў з часоў бітвы пры Осціі, якая адбылася ў 849 годзе падчас пантыфіката Льва IV, д ..




Папскі флот
                                     

ⓘ Папскі флот

Папскі флот - ваенна-марскі флот Папскай дзяржавы. У той ці іншай форме існаваў з часоў бітвы пры Осціі, якая адбылася ў 849 годзе падчас пантыфіката Льва IV, да пачатку пантыфіката Льва XIII у 1878 годзе.

                                     

1. Апісанне

Першапачаткова Папская дзяржава была абаронена візантыйскім флотам. Патрэба ва ўласным флоце ўзнікла пасля мусульманскага набегу на Рым у 843 годзе і рабавання Рыма мусульманамі ў 846 годзе. У 849 годзе абяднаны флот Папскай дзяржавы, Неапалітанскага герцагства, гарадоў Амальфі і Гаэта разбіў мусульман у бітве пры Осціі.

Пазней Папы фінансавалі розныя флоты падчас Крыжовых паходаў, а таксама рыхтавалі ўласныя, якія ваявалі разам з іншымі хрысціянскімі суднамі супраць Асманскай імперыі пасля падзення Канстанцінопаля, у тым ліку ўдзельнічаючы на баку Венецыі ў турэцка-венецыянскіх войнах у прыватнасці, папская эскадра брала ўдзел у бітве пры Лепанта ў 1571 годзе.

Падчас Напалеонаўскіх войнаў усе папскія ваенныя караблі былі канфіскаваны, і пасля іх заканчэння флот аднаўляўся вельмі павольна. У 1819 годзе было падпісана міжнароднае пагадненне аб абароне папскіх суднаў, і калі ў 1826 годзе адзін з караблёў папскага флоту быў захоплены мусульманскімі піратамі, то бей Трыпалі пагадзіўся вызваліць яго ў абмен на 10 600 франкаў кампенсацыі пасля дэманстрацыі, арганізаванай двума фрэгатамі і шлюпам Пемонцкага флоту.

У 1823 годзе Папскі флот складаўся з 12-гарматнай шхуны "San Pietro", кутара, фелукі і пінаса. Яшчэ 12 патрульных лодак, узброеных марцірамі, якія займаліся аховай узбярэжжа, былі разбіты на дзве эскадры: адна з 8 лодак базіравалася на Адрыятычным узбярэжжы, а іншая з 4 лодак - на Тырэнскім.

У 1842 годзе Алесандра Чыяльдзі італ.: Alessandro Cialdi прывёў з Вялікабрытаніі праз рэкі і каналы Францыі тры параходы, якія пачалі ажыццяўляць навігацыю па рацэ Тыбр. Чацвёрты параход - "Roma" - пад камандаваннем Чыяльдзі супрацьстаяў аўстрыйцам каля Анконы падчас падзей 1848 - 1849 гадоў.

У 1856 годзе Ваенна-марскі флот італ.: Marina da Guerra, Камерцыйны флот італ.: Marina di Finanza і Флот ракі Тыбр італ.: Marina del Tevere, якія да гэтага існавалі паасобна, былі абяднаны ў Папскі флот італ.: Marina Pontificia.

У 1870 годзе італьянскія войскі ўступілі ў Рым, і Папская дзяржава паменшылася да памераў Ватыкана. Апошні карабель Папскага флоту - паравы карвет "Immacolata Concezione" быў прапанаваны Папам Піем IX Ордэну дамініканцаў у Аркашоне Францыя для выкарыстання ў якасці навучальнага судна. Карабель базіраваўся ў французскім Тулоне і затым неаднаразова змяняў гаспадароў - ён быў прададзены ў 1878 годзе, калі Папам стаў Леў XIII, - спачатку англічанам, а затым - французскаму суднаўладальніку. У канчатковым выніку карвет быў страчаны ў Міжземным моры ў 1905 годзе у наш час шлюпка з карвета знаходзіцца ў Міланскім навукова-тэхналагічным музеі імя Леанарда да Вінчы, а маштабная мадэль карабля і яго сцяг - у Ватыканскім гістарычным музеі.

                                     

2. Караблі

  • Vittoria Перамога/Вікторыя
  • San Giovanni Св. Ян
  • Suprema Вярхоўная
  • Serena Ціхамірная
  • Пры Лепанта
  • Padrona Падрона "флагман эскадры"
  • Capitana Капітана "флагман"
  • Regina Каралева
  • Pace Свет
  • Santa Maria Св. Марыя
  • Grifona Грыфон
  • San Pietro Св. Пётр - больш ранні брыг, разваліўся ў 1807
  • Roma Рым - параход
  • Immacolata Concezione Бязгрэшнае Зачацце - паравы карвет
  • San Bonaventura Св. Банавентура
  • San Pietro Св. Пётр - шхуна
                                     

3. Спасылкі

  • Scheda sulla Marina Pontificia sul sito ufficiale della Marina Militare
  • Le origini del Servizio Navale della Guardia di AniF azn *

tth

  • La Rocca di Ostia