Топ-100
Back

ⓘ Лямус на Гарадніцы - будынак на тэрыторыі Гарадніцы ў Гродне, размешчаны па адрасе вул. Дзяржынскага, 1а. Помнік гаспадарчага і жыллёвага дойлідства. Дом будава ..




Лямус на Гарадніцы
                                     

ⓘ Лямус на Гарадніцы

Лямус на Гарадніцы - будынак на тэрыторыі Гарадніцы ў Гродне, размешчаны па адрасе вул. Дзяржынскага, 1а. Помнік гаспадарчага і жыллёвага дойлідства.

Дом будаваўся у 2-й палове XVIII ст. ў часы развiцця мануфактурнай вытворчасцi А. Тызенгаўза як склад. У пачатку XX ст. выкарыстоўваўся як начлежка, пасля 1939 г. - жылы дом.

                                     

1. Архітэктура

Лямус на Гарадніцы ўяўляе мураваны двухпавярховы з мансардай будынак, прамавугольны ў плане, з нерэгулярнай сiстэмай унутранай планiроўкi. Накрыты высокiм вальмавым дахам. Усходні фасад сiметрычны, з невялікім рызалітам у цэнтры. Цэнтральныя часткі заходняга, паўночнага і паўднёвага фасадаў гладкія, з сіметрычна размеркаванымі вокнамі. Вокны другога паверха малыя квадратныя i значна заглыбленыя ў тоўшчу сцяны. Вокны першага паверха нiзкiя прамавугольныя. Цагляныя коміны высокія, шматпрыступкавыя. Перакрыццi, унутраныя перагародкi i вузкая двухмаршавая лесвiца з высокiмi прыступкамi - драўляныя. Інтэрер зменены.

                                     

2. Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: БелЭн, 1993. - 620 с. - ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. - Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. - Мінск: БЕЛТА, 2009. - 684 с. - 1 000 экз. - ISBN 978-985-6828-35-8.
                                     

3. Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лямус на Гарадніцы
  • Лямус на Гарадніцы на сайце Глобус Беларусі руск.
  • Лямус на Гарадніцы на сайце Radzima.org