Топ-100
Back

ⓘ Каралеўскі двор, Бабруйск. Каралеўскі двор - адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага староства, які існаваў з 2-й паловы XVI ст. да 1649 г. Размяшчаўся непадалёк ад з ..




                                     

ⓘ Каралеўскі двор (Бабруйск)

Каралеўскі двор - адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага староства, які існаваў з 2-й паловы XVI ст. да 1649 г. Размяшчаўся непадалёк ад замка, на беразе р. Бярэзіна. Цэнтр кампазіцыі - вялікі драўляны дом на сямі падклеццях. На галерэю жылой часткі вяла двухмаршавая вонкавая лесвіца, накрытая двухсхільным дахам. Двор быў абнесены астрогам. За дваром над р. Бярэзінай знаходзіліся стайня з вазоўняй і бровар, на р. Бабруйка стаяў млын.

                                     

1. Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: БелЭн, 1993. - 620 с. - ISBN 5-85700-078-5.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца - Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн., 1996. - 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 т. 2, ISBN 985-11-0035-8