Топ-100
Back

ⓘ Дом Юхновіча - колішні будынак у Мінску на рагу вуліц Падгорнай і Петрапаўлаўскай, 3834. У наш час месца, дзе некалі стаяў Дом Юхновіча, займае т.зв. Дом пісьме ..




Дом Юхновіча
                                     

ⓘ Дом Юхновіча

Дом Юхновіча - колішні будынак у Мінску на рагу вуліц Падгорнай і Петрапаўлаўскай, 38/34. У наш час месца, дзе некалі стаяў Дом Юхновіча, займае т.зв. Дом пісьменнікаў.

У будынку на першым паверсе размяшчалася бюро грамадзянскіх інжынераў "Гай, Свянціцкі & Co", якое распрацоўвала эскізы, праекты, планы, каштарысы гарадскіх, дачных і сельскагаспадарчых пабудоў, выконвала тэхнічны нагляд, здзяйсняла працы гаспадарчым спосабам, давала тэхнічныя кансультацыі. Памяшканні мелі выхад у невялікі ўнутраны панадворак, перакрыты зашклёным ліхтаром. У будынку быў адкрыты першы ў горадзе платны гараж "Мінск-аўтамабіль", які належаў інжынеру З. С. Свянціцкаму Гэта была першая беларуская станцыя тэхнічнага абслугоўвання, ажыццяўляўся таксама пракат, продаж легкавых машын і запчастак.