Топ-100
Back

ⓘ Сядзіба Гегера - колішняя гарадская сядзіба заможнага гараджаніна Ягора Гегера, якая існавала ў Мінску на рагу вул. Койданаўскай і плошчы Высокі рынак ..




                                     

ⓘ Сядзіба Гегера

Сядзіба Гегера - колішняя гарадская сядзіба заможнага гараджаніна Ягора Гегера, якая існавала ў Мінску на рагу вул. Койданаўскай і плошчы Высокі рынак

                                     

1. Гісторыя

Пад канец XVI ст. у Мінску аселі езуіты. У 1654 годзе смаленскі біскуп Геранім Сангушка за 8000 злотых купіў сядзібу ў Я. Гегера і падарыў яе езуітам.

У 1723 годзе пачалася рэканструкцыя дома Гегера і ўзвядзенне справа ад касцёла 2-павярховага мураванага будынка калегіума, у якім знаходзіліся пакоі прафесараў і магістраў.

                                     

2. Апісанне

Сядзіба была абнесена высокай мураванай агароджай, надворак нагадваў замкнёны тыл, пра што сведчыць наяўнасць двух брам. Адна брама была размешчана з боку плошчы Высокага рынку, а другая - з боку вуліцы Койданаўскай. Апошняя магла знаходзіцца далей ад яе ў дальнім кутку сядзібы.

Сядзіба Ягора Гегера шырынёй 10 м была выцягнута ўздоўж вуліцы Койданаўскай прыкладна на 54 м і, такім чынам, яе плошча магла займаць не меней чым 540 кв. м. На плане 1793 г. ад рога паміж Койданаўскай вуліцай і плошчай Высокага рынку цягнецца пабудова ўздоўж вуліцы. Магчыма, даўжыня гэтага будынка адпавядала даўжыні сядзібы Ягора Гегера.

Апрача двухпавярховага невялікага мураванага жылога дому, на тэрыторыі сядзібы былі стары драўляны дом, стайня, свіран і іншыя гаспадарчыя пабудовы.