Топ-100
Back

ⓘ Мінскі манетна-рэчавы скарб. Мінскі скарб - манетна-рэчавы скарб, знойдзены ў 1988 годзе ў Мінску на скрыжаванні вуліц Валадарскага і Гарадскі вал пры пракладцы ..




Мінскі манетна-рэчавы скарб
                                     

ⓘ Мінскі манетна-рэчавы скарб

Мінскі скарб - манетна-рэчавы скарб, знойдзены ў 1988 годзе ў Мінску на скрыжаванні вуліц Валадарскага і Гарадскі вал пры пракладцы цеплатрасы. Экскаватар зачапіў сярэбраны падсвечнік, які рабочыя прынялі за снарад.

Мінскі скарб складаецца з 547 сярэбраных прадметаў агульнай вагай 13 кг.: манеты, медалі і посуд. Манеты і ўзнагароды Расійскай імперыі канца XIX ст. Сярод прадметаў - блюда і кубак XVII ст., падсвечнікі, датаваныя 1783 г. і зробленая мінскім майстрам Борухам Тапазам, шкатулка, падораная ў XVIIІ ст., мяркуючы па подпісу, грузінскай князёўне Кацярыне Батурынай-Менглерыйскай і дэкаратыўная сервіроўка фабрыкі І. С. Губкіна - афіцыйнага пастаўшчыка імператарскага двара. Губкін у 1841 г. заснаваў у Маскве фабрыку залатых і сярэбраных вырабаў, якая спецыялізавалася галоўным чынам на вырабах з пазалочанага срэбра.

                                     

1. Спасылкі

  • Срэбра і золата, якім цаны няма
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінскі манетна-рэчавы скарб
  • Скарбы II - XIX стст.