Топ-100
Back

ⓘ Магілёўская кафля – архітэктурна-дэкаратыўная кераміка XV – пачатку XX стст., якая выраблялася магілёўскімі цаніннікамі. Кафля канца XV – XVI стст. гаршковая, з ..




Магілёўская кафля
                                     

ⓘ Магілёўская кафля

Магілёўская кафля – архітэктурна-дэкаратыўная кераміка XV – пачатку XX стст., якая выраблялася магілёўскімі цаніннікамі. Кафля канца XV – XVI стст. гаршковая, з круглым вусцем, некаторыя вырабы пакрытыя знутры зялёнай палівай. Кафля канца XVI – XX стст. каробчатая. У аздабленні паліхромнай кафлі XVII ст. выкарыстоўвалі белую, зялёную, блакітную, карычневую, жоўтую паліву. У канцы XVI – 1-й палове XVII стст. выраблялі кафлю з двухпрыступкавай рамкай на вонкавай пласціне.

Паводле тыпаў і прызначэння падзяляецца на сценную, карнізную простую, складаную і інш., паясную, вуглавую, кафлі-перавсычкі, гарадкі каронкі. У аздабленні пашыраны раслінны і геаметрычны арнаменты, сюжэтныя, зааморфныя, геральдычныя, міфалагічныя выявы. У трактоўцы расліннага арнаменту, які часта спалучаўся з геаметрычным, адметны ўплыў маньерызму вырабы канца XVI – 1-й паловы XVI стст., барока сярэдзіна – 2-я палова ХVII стст.

Кафлю канца XVII – пачатка XVIII стст. часта аздаблялі т.зв. дывановым арнаментам, рэльефнымі выявамі. Кафля канца XVIII – XIX стст. мае гладкую вонкавую пласціну, пакрытую пераважна зялёнай палівай. У канцы XIX – пачатку XX стст. паверхню вонкавай пласціны аздаблялі складаным рэльефным малюнкам.

                                     

1. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - Т. 9. - С. 458-459. - 560 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0155-9.