Топ-100
Back

ⓘ Касцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў, Магілёў. Касцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў - рымс ..




Касцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)
                                     

ⓘ Касцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)

Касцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў - рымска-каталіцкі кляштарны і адукацыйны комплекс у Магілёве. Дзейнічаў у другой палове XVII ст. - 1820 годзе. Займаў пляц каля Каралеўскай брамы ў Старым горадзе, абмежаваную вуліцамі Ветранай і Шклоўскай.

У склад комплексу ўваходзілі мураваныя касцёл і калегіум, за якімі ўздоўж Шклоўскай вуліцы размяшчаўся двор, абкружаны мураваным будынкам школы і гаспадарчымі збудаваннямі. У глыбіні двара знаходзіўся кляштарны сад.

Касцёл і часткова калегіум зруйнавалі ў 1950-я гады. У наш час замест аднаўлення бажніцы з’явіўся праект збудавання на месцы яе падмуркаў якія захаваліся офіснага гмаху холдынга "Сервалюкс", які, аднак, быў пабудаваны ў іншым месцы.

                                     

1. Гісторыя

У 1678 года паводле іншых звестак - у 1673 смаленскі канонік і магілёўскі пробашч Я. Здановіч заснаваў езуіцкую рэзідэнцую, якая адкрылася ў 1680 годзе. З 1682 года пачала дзейнічаць найніжэйшая школа у 1732 - 1738 для яе збудавалі мураванае памяшканне. Каля 1684 года з’явілася музычная бурса і канвікт інтэрнат, з канца XVII ст. дзейнічаў тэатр.

У 1684 годзе збудавалі мураваную капліцу Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў, а ў 1686 годзе паводле іншых звестак - у 1779 пачалося ўзвядзенне мураванага калегіума. Імёны яго архітэктараў-езуітаў: Я. Алендскі, прафесар матэматыкі і архітэктуры В. Абрампольскі і інш.

Першы драўляны касцёл пры рэзідэнцыі збудавалі ў 1687 годзе згарэў у 1708. У 1699 годзе распачалося будаванне мураванага касцёла Анёлаў-Ахоўнікаў, Святога Тадэвуша і Святога Францыска Ксаверыя кансекрацыя святыні адбылася ў 1725. У 1720 годзе адкрылася аптэка, каля 1780 - музей, дзе выстаўляліся выкапні, матылі, манеты, медалі, дзейнічалі фізічны і хімічны кабінеты. У 1799 годзе рэзідэнцыю пераўтварылі ў калегіум з 6 класаў. Станам на 1820 год езуіцкая бібліятэка налічвала 5 тысяч кніжак. Магілёўскім езуітам падпарадкоўваліся місіі ў Гомелі, Фашчаўцы, Хальчы, Чачэрску і іншыя. Калегіуму належалі маёнткі Бялянічы, Варатынічы, Галынец, Дабрасневічы, Дубнікі, Куты, Параеўка, Паўлаўка, Турэц, Цёплае, Хронеў, Ямны і іншыя.

Пасля скасавання ордэна езуітаў 1820 расійскія ўлады зачынілі калегіум і прыставалі будынак пад ваенна-афіцэрскую школу. У студзені 1826 г. у будынку былога калегіума следчая камісія вяла допыт дзекабрыстаў - членаў "Паўднёвага таварыства", удзельнікаў паўстання Чарнігаўскага палка, якое адбылося 29 снежня 1825 г. Сярод афіцэраў былі 3 галоўныя кіраўнікі паўстання: падпаручнік М. П. Бястужаў-Румін, падпалкоўнік С. I. Мураўёў-Апостал і падпалкоўнік у адстаўцы М. I. Мураўёў-Апостал, а таксама падпалкоўнік А. 3. Мураўёў, прапаршчык Ф. Ф. Вадкоўскі, капітан А. Ф. Фурман, падпаручнік Д. А. Малчанаў, прапаршчык Я. А. Драгаманаў, афіцэр А. А. Лебедзеў і інш. Усяго праз следчую камісію ў Магілёве прайшло каля 70 дзекабрыстаў. Для далейшага следства яны былі вывезены ў Пецярбург.

Пасля здушэння вызваленчага паўстання - у 1833 годзе гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1848 годзе над дахам будынка ўзвялі несапраўдны шматгранны барабан, які даволі ўдала паўтараў завяршэнні вежаў і ўзбагачваў сілуэт святыні.

Пасля Другой Сусветнай вайне помнік архітэктуры зруйнавалі савецкія ўлады існуе хібнае меркаванне, што на яго месцы ў 1983 годзе збудавалі 9-павярховы жылы дом.

                                     

2.1. Архітэктура Касцёл

Мураваны касцёл з’яўляўся творам архітэктуры стылю барока і меў блізкую архітэктоніку да Мінскага касцёла езуітаў. Гэта была 3-нефная базіліка з паўкруглай апсідай, да якой далучаліся трапецападобныя ў плане сакрысціі. Стылістыка галоўнага фасада адпавядала пераходнаму этапу ад сталага да позняга барока: ордарная пластыка адначасова насычаная і строгая. Ён завяршаўся дзвюма вежамі 1-ярусныя чацверыкі з шмат’яруснымі барочнымі купаламі маляўнічага абрысу. Франтальны фасад дэкаравала ордарная пластыка: слаёныя пілястры, выгнутыя карнізы.

Меў цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі на папружных арках. Інтэр’ер упрыгожвалі карынфскія пілястры, сцены і скляпенні - роспіс.

                                     

2.2. Архітэктура Калегіум

Будынак калегіума далучаўся да касцёла тарцовай сцяной і ўяўляў 2-павярховы прамавугольны ў плане аб’ём. Гладкія сцены праразалі прамавугольныя аконныя праёмы.

У наш час на падмурках калегіума стаіць будынак Магілёўскага музея этнаграфіі. Унутраная сцяна, якая выходзіць у двор музея, з’яўляецца аўтэнтычнай сцяной XVIII ст., колішняй часткай езуіцкага калегіума.

                                     

3. Літаратура

  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. - Мн.: Ураджай, 2001. - 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Тамара Габрусь. Наша "езуіцкае" барока // "Наша Вера" № 1 15, 2001.
  • Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. - 2-е выд. - Мн.: БелЭн, 2008. - 488 с. - ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. - М.: Прогресс-Традиция, 2002. - 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.
  • Пазднякоў В., Чарняўская Т. Магілёўскі езуіцкі калегіум // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў гал. рэд. і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. - Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - Т. 2: Кадэцкі корпус - Яцкевіч. - С. 250. - 792 с. - ISBN 985-11-0378-0 т. 2, ISBN 985-11-0315-2.