Топ-100
Back

ⓘ Кафля - керамічныя пліткі прамавугольнай ці квадратнай формы для абліцоўкі інтэреру. Адрозніваецца ад абліцовачных архітэктурных пакрыццяў сістэмай мацавання, я ..




Кафля
                                     

ⓘ Кафля

Кафля - керамічныя пліткі прамавугольнай ці квадратнай формы для абліцоўкі інтэреру. Адрозніваецца ад абліцовачных архітэктурных пакрыццяў сістэмай мацавання, якая забяспечвае трываласць кафлі ў муроўцы печы пры значным перападзе тэмператур і яе лінейных памераў у час нагрэву.

Вырабляецца з сярэднепластычных ганчарных маргелістых і фаянсавых глін. Сфармаваную кафлю высушваюць, абпальваюць у печы пры тэмпературы 1150 градусаў.

                                     

1. Беларуская кафля

У Беларусі кафля вядома з пачатку XIV ст. Трапіла з Еўропы, магчыма, з Германіі. Паводле тэхналогіі вытворчасці, канструкцый, выкарыстання і дэкору яна мае трывалыя гістарычныя разнавіднасці.

Раннія "гаршковыя" кафлі XIV - XVIIст. мелі функцыю галаснікоў-каларыфераў, служылі для аблягчэння і мацавання скляпенняў глінабітных печаў.

У канцы XV - XVI стст. існавала пераходная форма ад гаршковай да каробчатай кафлі, у якой вонкавая пласціна была прарэзанай. Такую кафлю кратавую часта вылучаюць у асобны тып. Яна вядома з раскопак у Вільні, Полацку і Клецку.

З XV ст. на змену гаршковай паступова прыходзіць каробчатая кафля. Яна мае вонкавую пласціну, адфармаваную з дапамогай глінянай, драўлянай, гіпсавай або металічнай формы і прымацаваную з тыльнага боку румпы з дзіркамі для мацавання.

                                     

2. Літаратура

  • Трусаў, А. А. Кафля / А. А. Трусаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. /. Т. 8: Канто - Кулі. - Мн.: БелЭн, 1999. - 572 с.: іл. - С. 188 - 189. - ISBN 985-11-0144-3.
  • Трусаў, А. Кафля / Алег Трусаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 4: Кадэты - Ляшчэня. - Мн.: БелЭн, 1997. - 431 с. - С. 152 - 153. - ISBN 985-11-0100-1.