Топ-100

ⓘ Free online encyclopedia. Did you know? page 15




                                               

Штро

Штро - моцны ром з Аўстрыі. Мацунак 40 % - Stroh 40, 60 % - Stroh 60 і 80 % - Stroh 80. Гандлёвая марка Stroh зявілася ў 1832 годзе ў Клагенфурце, і атрымала назву ў гонар заснавальніка і ўладальніка прадпрыемства-вытворцы Себасцьяна Штро. Напой ...

                                               

Штрудэль

Штрудэль - аўстрыйская мучная страва ў выглядзе рулета са скручанага трубкай ліставога цеста з розным начынкай.

                                               

Яблычны хрэн

Яблычны хрэн - соус у аўстрыйскай і паўднёванямецкай кухні, па кансістэнцыі нагадвае яблычнае пюрэ. Ужываецца разам з халоднымі і гарачымі стравамі з ялавічыны, у прыватнасці, разам тафэльшпіцам, а таксама з вэнджанай рыбай. Гатуецца з нацёртага ...

                                               

Яблычны штрудэль

Яблычны штрудэль - традыцыйны венскі штрудэль, папулярны ў Аўстрыі і ў многіх краінах Еўропы, якія калісьці належалі Аўстра-Венгерскай імперыі.

                                               

Боб чорба

Боб чорба - нацыянальная балгарская страва. Назва перакладаецца як "суп з фасолі". Гэта суп з сухой фасоллі, цыбулі, памідораў, мяты і морквы. Мясцовыя варыянты таксама могуць выключаць моркву ці ўключаюць перац, бульбу, а некаторыя нават і мяса.

                                               

Луканка

Луканка - балгарская салямі, унікальная для балгарскай кухні. Яна падобна да суджука, але часта больш прыпраўленая. Луканка ўяўляе сабой сухую каўбасу плоскай цыліндрычнай формы і карычнева-чырвонага колеру, якая, як правіла, раўнамерна пакрыта т ...

                                               

Скварка

Скварка - тое, што застаецца пасля вытаплівання з тканіны жывёлы тлушчу, галоўным чынам з сала. У залежнасці ад ужытага суроўца можа ўтрымліваць пэўную колькасць мяса ці тлушчу. У гастраноміі цэніцца за смакавыя якасці. Вельмі папулярная страва ў ...

                                               

Таратор

Тарато́р - халодны суп, папулярны ў летні час у Балгарыі і Паўночнай Македоніі. Звычайна падаецца перад другімі стравамі або адначасова з асноўнай стравай. Асноўныя кампаненты: кіслае малако, агуркі, часнок, грэцкі арэх, кроп, раслінны алей, вада ...

                                               

Халасле

Хала́сле - традыцыйны венгерскі рыбны суп. Назва паходзіць ад венг.: hal - рыба і венг.: lé - булён. Для прыгатавання халасле дробна сечаную рэпчатую цыбулю і нарэзаную на дробныя кавалачкі рыбу або рыбную дробязь хутка пасеруюць з чырвоным перца ...

                                               

Чорба

Чо́рба - назва малдаўскіх, румынскіх, сербскіх, турэцкіх, македонскіх і балгарскіх гарачых густых нацыянальных супаў, долю вадкай часткі якіх складае борш. Агульная назва паходзіць ад турэцкага слова Çorba шурпа, якое па-рознаму вымаўляецца на Бл ...

                                               

Беларуская кухня

Белару́ская ку́хня фарміравалася на аснове страў і прыёмах гатавання агульных для ўсіх славянскіх і іншых індаеўрапейскіх народаў - балцкіх, германскіх і інш., якія фарміраваліся на працягу многіх тысячагоддзяў. Да нядаўняга часу ў рацыёне больша ...

                                               

Арак

Арак - моцны алкагольны напой. Слова арак у многіх азіяцкіх народаў азначае моцны алкагольныя напоі ўвогуле, у тым ліку гарэлку. Арак атрымліваюць пры дыстыляцыі меласы з цукровага трыснёгу або з рысавага сусла Ява, або меласы, рысавага сусла і с ...

                                               

Бабіна каша

Ба́біна ка́ша - беларуская абрадавая страва на радзінах, каша з прасяных, ячных або грэцкіх круп на малацэ, з яйкамі, мёдам, цукрам, маслам, якую варыла бабка-павітуха. Бабіну кашу падавалі пад канец святочнага абеду, калі пачынаўся торг за яе. П ...

                                               

Бабка (страва)

Бабка - традыцыйная беларуская народная страва. Драную бульбу заскварваюць салам, мясам з цыбуляю і іншымі спецыямі і запякаюць. Гатовую бабку падаюць з малаком або смятанай. Вядома ўсюды ў наш час. Папулярная таксама ў літоўскай кухні пад назвай ...

                                               

Банкуха

Банкуха, шакоціс - торт з яечнага цеста, які гатуецца на адкрытым агні. Часцей за ўсё вясельны. Гатуецца ў Польшчы, Літве, беларускай Гродзеншчыне. Цеста для торта гатуецца з даданнем вялікай колькасці яек - ад 30 да 50 штук на 1 кілаграм мукі. В ...

                                               

Бігас

Бігас - традыцыйная для польскай, літоўскай і беларускай кухні страва з квашанай капусты і мяса. Лічыцца, што яна была прыўнесена з Літвы ў Польшчу каралём Уладзіславам Ягайлам, які ласа яе спажываў на паляўнічых выправінах. Таксама лічыцца, што ...

                                               

Біфштэкс па-татарску

У Еўропу звесткі пра татарскі біфштэкс прывёз французскі афіцэр Гiём ле Васер дэ Баплан, які ў сярэдзіне XVII ст. доўгі час служыў наёмнікам на Украіне. Паводле яго назіранняў, татары, якія служылі ў войску Рэчы Паспалітай, выразалі дужыя кавалкі ...

                                               

Бліны

Бліны́ - інтэрнацыянальная мучная страва, кулінарны выраб, вядомы шмат якім народам, у т.л. беларусам. Пшанічную, жытнюю, ячную, грэчневую ці аўсяную муку замешваюць на малацэ або сыроватцы, сыраквашы. Бліны былі кіслыя, на рошчыне, і прэсныя, на ...

                                               

Боршч

Мае каля пятнаццаці разнавіднасцяў, што звязана з разяднаннем у мінулым украінскіх зямель, з існаваннем розных частак украінскага народа ў Расіі, Польшчы, Малдавіі, Румыніі, Чэхаславакіі, з уплывам на фарміраванне ўкраінскай кухні турэцкіх, нагай ...

                                               

Брынза

Бры́нза - мяккі расольны ферментаваны сыр з авечага малака або сумесі авечага з казіным або каровіным, пашыраны ў Румыніі, Малдавіі, Славакіі, Заходняй Украіне, на поўдні Польшчы. Змяшчае каля 45 % тлушчу, 2-3 % солі. Надаецца на салаты з садавін ...

                                               

Бяссольнік

Бяссольнік - страва звараная на хлебным квасе. Для прыгатавання бяссольніку бралі прасяныя крупы, старанна разміналі іх разам з сухім канапланым семем, залівалі хлебным квасам і варылі. Страву не салілі, падбельвалі пры жаданні вяршком.

                                               

Валаваны

Валаваны - акруглыя піражкі з прэснага цеста, якія непасрэдна перад ужыткам напаўняюць свежай начынкай: птушкай, рыбай, грыбамі, садавіной і г.д. Як правіла, аднапарцыйныя, але могуць быць разлічаныя і на некалькі порцый. Падаюць да булёнаў, а та ...

                                               

Вантрабянка

Вантрабянка, традыцыйны беларускі мясны выраб. Лакальная назва патрашанка. Адвараныя, дробна парэзаныя, пасоленыя свіныя вантробы, a таксама галавізна, прыпраўленыя часнаком, перцам і інш. спецыямі, перамешваюць, кладуць y тоўстыя свіныя кішкі ці ...

                                               

Верашчака

Верашча́ка - традыцыйная беларуская, польская і літоўская страва, вядомая з" саскіх” часоў, ад сярэдзіны XVIII ст. Пры двары караля Аўгуста III у Варшаве быў славуты кухмістр Верашчака, аўтар адмысловага спосабу падавання кілбасы: кілбаса, якая п ...

                                               

Вінегрэтная запраўка

Вінегрэ́т - у французскай і інтэрнацыянальнай кухні соус, які ўжываецца як запраўка салатаў; часам так называюць і халодныя закускі з такой запраўкай.

                                               

Вушкі

Ву́шкі - традыцыйная мучная страва беларускай і польскай кухні, блізкая да варэнікаў, калдуноў і г.д. Запякаюцца на блясе, адварваюцца ў падсоленай вадзе або смажацца на алеі, змяшчаюць розныя начынкі. Падаюцца да булёнаў, супоў і г.д. Традыцыйны ...

                                               

Галубцы

Гатуецца найчасцей з капуснага лісця, бланшаванага ў кіпені або з разабранай заквашанай у цэлых галоўках капусты, начыненага мясным фаршам з адвараным да напаўгатоўнасці рысам, тушыцца ў соусе. Да з’яўлення ў нашай кухні рысу XVII ст. і часта паз ...

                                               

Граматка

Граматка, фарамушка, бярмушка - старадаўняя назва поснай поліўкі з піва. На працягу многіх стагоддзяў шляхецкае сняданне было немагчыма ўявіць без адмысловага піўного супа, які запраўляўся, як правіла, сырымі яечнымі жаўткамі, а таксама смятанай, ...

                                               

Дзісенскае масла

Дзі́сенскае ма́сла - гатунак сметанковага масла, які вырабляўся сялянскім арцелямі Дзісенскага павета Віленскай губерні на пачатку XX ст. і пастаўляўся ў буйныя прамысловыя цэнтры Расійскай імперыі, а таксама на экспарт. Арцельнае масларобства ўз ...

                                               

Дранікі

Дра́нікі - беларуская назва інтэрнацыянальнай стравы, невялікіх аладак з дзёртай бульбы, з начынкай або без яе. Цеста для дранікаў, прынамсі ў Беларусі, складаецца з дзёртай сырой бульбы, мукі і яек, таксама могуць дадавацца цыбуля, морква, смята ...

                                               

Жур

Жур - старадаўняя беларуская страва з аўсянай мукі. Рошчыну рабілі з неабтоўчанага аўса або вотрубя і ставілі квасіць. Калі рошчына ўкісала, яе працэджвалі на сіта і давалі адстаяцца. Рэдкую частку злівалі і варылі жур, а з густой - кісель. Жур п ...

                                               

Зацірка

Зацірка - у беларусаў рэдкая страва з мукі. Жытнюю, пшанічную або грэцкую муку крута замешваюць або пераціраюць з яйкам і вараць на вадзе або малацэ. Зацірку, прыгатаваную на вадзе, заскварваюць, запраўляюць алеем, забельваюць малаком.

                                               

Зразы

Зра́зы - мясная страва, якая з’явілася яшчэ ў Вялікім Княстве Літоўскім. Зараз з’яўляецца стравай беларускай, польскай, украінскай і літоўскай кухні, але карыстаецца папулярнасцю і ў іншых краінах.

                                               

Калдуны

Калдуны́ - нацыянальная беларуская страва. Паходжанне назвы невядомае, адны лічаць што ад лац.: calduna, іншыя, што запазычана ў 15 ст. з нямецкай або чэшскай мовы ці нават з цюркскіх моў, бо беларуска-літоўскія татары здаўна гатуюць падобную на ...

                                               

Каплун (страва)

У гатаваную ваду часам вар крышылі цыбулю, хлеб, дадавалі солі, запраўлялі алеем або салам. На Пружаншчыне рабілі на вадзе, у якой варылася бульба. Елі з бульбай. Падобная да рулёў, цуры.

                                               

Капуста квашаная

Капуста квашаная - старадаўні прадукт харчавання славянаў, у тым ліку беларусаў. Самы просты спосаб прыгатавання - квашанне цэлымі качанамі або палавінкамі без солі, з вадою. Качаны абчышчалі ад верхняга зялёнага ліста, складвалі ў бочкі, залівал ...

                                               

Капытка

Капыткі́, капы́тка - страва накшталт клёцак з таркаванай бульбяной масы, якая раскатваецца і дзеліцца на кавалкі вагай каля 30 г.; кожны кавалак фармуецца ў кшталце ромбу або "кулі" з паглыбленнем, зробленым пальцам. Адвараную капытку падаюць з с ...

                                               

Кішка (страва)

У адвараныя або сырыя крупы як правіла грэчку, радзей ячныя або рысавыя дадаюць тлушч, скваркі, прыправы і свежую свіную кроў, перамешваюць і кладуць або наліваюць у тоўстыя кішкі, пякуць на бляхах або абварваюць, а потым падпякаюць. Часам замест ...

                                               

Кныш

Кныш - невялікі круглы піражок з запечанымі ўнутры тварагом або іншай начынкай: варэннем, або пасераванай цыбуляй са скваркамі. Вельмі характэрнымі для XIX ст. былі кнышы з грачнёвай кашай і цыбуляй са скваркамі, якія падаваліся ў сярэднезаможных ...

                                               

Крупеня

Крупеня, крупнік, кулеш - рэдкая страва з ячных або прасяных круп. Забельваюць малаком або вараць з мясам, бульбай. Часам вараць на сыроватцы, са свіной крыві і круп.

                                               

Крупнік

Кру́пнік - старадаўні алкагольны напой, накшталт лікёру, са спірту, мёду і спецый. Вядомы ў Польшчы і ВКЛ з XVIII ст., быў у пэўным сэнсе канкурэнтам нямецкага пуншу. Традыцыйна крупнік падавалі гарачым у малых фарфоравых філіжанках, але ў менш ф ...

                                               

Кулага (страва)

Кулага // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - Т. 8: Канто - Кулі. - 576 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0144-3 т. 8, ISBN 985-11-0035-8.

                                               

Кулебяка

Пачатковыя старарускія кулебякі гатаваліся з XVII ст., выключна з дражджавога цеста, з некалькімі праслойкамі фаршу - з капусты, грэчневай кашы, крутых яек, сушанай і варанай рыбы, грыбоў, цыбулі і інш. Мяркуюць, што назва паходзіць ад нямецкага ...

                                               

Лазанкі

Крута замешанае цеста з пшанічнай, жытняй або грэчаскай мукі тонка раскачвалі, рэзалі на кавалкі квадраты, трохвугольнікі, варылі, адцэджвалі, залівалі салам, алеем з цыбуляй ці смятанай, у пост - цёртым макам, тоўчаным семем, размятымі ягадамі. ...

                                               

Лямешка

Лямешка - рэдкаватая страва з мукі. Жытнюю муку падпрэжвалі, потым засыпалі ў круты вар або залівалі ім, варылі ў печы пры агні. У наш час лямешкай могуць называць зацірку, рэдкі кулеш, мяшанку жывёле. Вядома на Брэстчыне, Гомельшчыне, Магілёўшчыне.

                                               

Мурза (страва)

Мурза, музя, ягодніца, лабанда - варэнне без цукру з чарніц. Чарніцы насыпаюць у гаршчок, падтушваюць, памешваючы, у печы або духоўцы, потым дадаюць мукі, каб варэнне было гусцейшым. Можна сухія чарніцы пасыпаць мукой, а потым тушыць. Чарніцы туш ...

                                               

Наліснікі

Наліснікі - гэта блінцы з начыннем, страва, якая вырабляецца з прэснага яечнага вадкага тэсту на гарачай патэльні, змазанай тлушчам. Блінцы падаюць з рознымі закускамі, смятанай, і начыненымі варэннем, грыбамі, мясам, ягадамі, хатнім тварагом, ра ...

                                               

Паляндвіца

Паляндві́ца - традыцыйны беларускі і польскі мясны выраб, пераважна з ялавічыны, але таксама са свініны і часам каніны. Назва ад польскага слова lędźwie паясніца, сцёгны. Паляндвіцу аддзялялі ад чвэрці тушы, пачынаючы ад сцегнавой косткі і далей ...

                                               

Патраўка

Патраўка - страва польскай і беларускай кухні, накшталт рагу або соусу з белага мяса або з гародніны. Парэзанае досыць дужымі кавалкамі мяса варыцца ў невялікай колькасці булёну з гародніны, запраўляецца пасероўкай з цыбулі і мукі, часам дадатков ...

                                               

Паўгускі

Паўгускі - салёныя гусіныя грудзі, сцісла рулон, сшытыя і абвязаныя шнурком, вэнджаныя 2–3 дні, як правіла, халодным дымам. Былі вельмі папулярнай халоднай закускай у ВКЛ, у Польшчы лічыліся традыцыйным беларускім і літоўскім далікатэсам. Выкарыс ...